Час працы
Час працы:
  • ПН-ПТ: 09:30 - 19:30
  • СБ-ВС: 09:30 - 18:00
Філіял №1:
  • ПН-ПТ: 09:30 - 19:30
  • СБ-ВС: 09:30 - 18:00
Без абеду і выходных
Размяшчэнне
Наш адрас:
  • вул. Савецкая, 65
Філіял №1:
Узнайте о скидках первыми!
Подписывайтесь первыми, и будьте в курсе всех событий!
Нажав на кнопку Подписаться, Вы даёте согласие на обработку персональных данных

Парадак набыцця Падарункавых сертыфікатаў і правілы карыстання імі

1. Падарункавыя сертыфікаты набываюцца на платнай аснове за наяўны або безнаяўны разлік і выкарыстоўваюцца для пакупкі тавараў у КУТП Дом гандлю «Вясёлка» г. Баранавічы (далей - «прадпрыемства») Дом гандлю «Вясёлка» вул. Савецкая, 65 і філіял № 1 вул. Леніна,53,
тэл. 641812, 641801

2. Сертыфікат актывуецца ў дзень яго продажу і сапраўдны на працягу 3 (трох) месяцаў з дня актывацыі. Актывацыя Падарункавага сертыфіката пацвярджае, што трымальнік сертыфіката ў поўным аб'ёме азнаёмлены з усімі ўмовамі набыцця і карыстання сертыфікатам і згодны на гэтыя ўмовы.

3. У звароце дзейнічаюць Падарункавыя сертыфікаты наступным намінальным коштам: 5, 10, 20, 50 рублёў.

4. Набыццё падарункавага сертыфіката з'яўляецца заключэннем папярэдняй дамовы з фізічнай асобай, паводле якой на працягу тэрміну дзеяння падарункавага сертыфіката ўладальнік павінен здзейсніць куплю любых тавараў, прадстаўленых у адной з секцый прадпрыемства па коштах, якія дзейнічаюць на момант. набыцця тавару.

5. Сума ўнесеных Набывальнікам сертыфіката грашовых сродкаў адпавядае наміналу, указанаму на адным баку выбранага ім сертыфіката і з'яўляецца перадаплатай, якая ў выпадку заключэння асноўнага дагавора рознічнага куплі продажу трымальнікам сертыфіката залічваецца ў кошт аплаты тавараў, якія набываюцца.

6. Пры набыцці Падарункавага сертыфіката набытчык атрымлівае, апроч самога сертыфіката, касавы чэк (прыходны касавы ордэр) на суму прынятых грошай. Чэк без падарункавага сертыфіката з'яўляецца несапраўдным.

7. Падарункавы сертыфікат не з'яўляецца імянным і можа быць перададзены трэцім асобам.

8. Падарункавы сертыфікат не падлягае вяртанню і абмену на грашовыя сродкі.

9. Уся сума ўнесенай перадаплаты (увесь намінал сертыфіката) выкарыстоўваецца пры куплі тавару адначасова і цалкам у адной з секцый прадпрыемства.
Пры куплі тавару пакупніку выдаецца касавы чэк.

10. У выпадку, калі сумарны кошт выбранага тавару меншы за наміналы сертыфіката, розніца ўладальніку сертыфіката не выплачваецца.

11. Калі ж сумарны кошт выбранага тавару больш наміналу сертыфіката, розніца даплачваецца ўладальнікам сертыфіката наяўнымі грашыма або банкаўскай пластыкавай картай (за выключэнне карт растэрміноўкі) па месцы набыцця тавару, пры гэтым дапускаецца сумаванне некалькіх падарункавых сертыфікатаў. .

12. Гарантыйнае абслугоўванне, абмен і вяртанне няякасных тавараў, набытых з выкарыстаннем Падарункавага сертыфіката, ажыццяўляецца ў агульным парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13. Пры вяртанні дабраякасных тавараў, набытых з выкарыстаннем Падарункавага сертыфіката, пакупніку вяртаецца Падарункавы сертыфікат адпаведнага наміналу.

14. На тавар, які набываецца з выкарыстаннем Падарункавага сертыфіката, распаўсюджваюцца акцыі, скідкі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца прадпрыемствам.

15. У выпадку страты, крадзяжу ці псуты – Падарункавы сертыфікат не аднаўляецца і рэшта грашовых сродкаў не вяртаецца.

 

S05

 

S10

 

S20

 

S050

Даведкі па тэлефонах: 8 (0163) 64-18-12, 64-18-01, 66-88-71